Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 19 верасьня: БССР стала Рэспублікай Беларусь


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі.

Першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік ад 11-й да 12-й гадзіны правядзе онлайн-канфэрэнцыю ў пытаньнях аплаты працы ў рэальным сэктары эканомікі. Задаць пытаньні можна тут.

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адкрыецца выстава, прысьвечаная 150-годзьдзю паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі, Літве і Польшчы. Пачатак а 18-й гадзіне.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1794 – падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.

1888 – у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1939 – Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 – выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам – бела-чырвона-белы сьцяг.

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 – Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 – Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэм'ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.

У гэты дзень памерлі

1938 – Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 – Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.

2004 – Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Іскра ў саломе –
жах.
Полымя ўспыхне кудлата.
Сотні па сцежках, шляхах
з торбамі пойдуць па хатах.
Іскра ў снезе –
вада,
Кропля, што знаку не кіне.
Дзьмухне вятроў валадар –
Белай лядзяшкай застыне.
Іскра ў прысаку –
тлен.
Нельга атухлай сагрэцца.
Бо адпалымнеламу –
тлець,
Двойчы вагню не ўзгарэцца.
Гэтая іскра –
ўспамін,
Робіць далёкае блізкім.
Ёй полымна цемру не змыць,
Ды ўсё-такі гэта –
іскра.


Рыгор Рэлес (пераклад Рыгора Барадуліна)
XS
SM
MD
LG