Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Прастора для манэўраў у Лукашэнкі звужаецца


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Паводле палітоляга Алеся Лагвінца, калі пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ будзе пасьпяхова выконвацца, яно закране і Беларусь.

І гэта паўплывае як на аргумэнты прыхільнікаў эўрапейскага выбару ў Беларусі, так і на паводзіны звычайных грамадзянаў.

А ці будзе вымушаны афіцыйны Менск карэктаваць сваю зьнешнюю палітыку?

«Лукашэнка — майстар ваганьня, лявіраваньня паміж Расеяй і ЭЗ. Прастора для манэўраў у Лукашэнкі, прынамсі яшчэ крыху, застаецца. І тое, што сёньня эўрапейскі вэктар такі неразьвіты — гэта вынік выбару Лукашэнкі на карысьць Расеі.

Так ці інакш, далейшае будаваньне Эўразійскага зьвязу прывядзе да супрацьстаяньня паміж Лукашэнкам і Масквой, бо Масква, у адрозьненьне ад Брусэля, хоча ўсё кантраляваць і наўрад ці вельмі пытацца думкі сваіх меншых партнэраў. І таму можна прыпускаць, што ўладам Беларусі так ці інакш давядзецца шукаць пэўны больш стабільны, больш бесканфліктны спосаб адносінаў з аб’яднанай Эўропай.

Для разьвіцьця стасункаў з ЭЗ ёсьць велізарны патэнцыял. Гэты патэнцыял больш выкарыстоўваецца Ўкраінай, Малдовай, Грузіяй. Але Беларусь ня можа цалкам ізалявацца ад ЭЗ нават на сёньняшні дзень».

Кабінэт міністраў Украіны на паседжаньні ў сераду ўхваліў тэкст пагадненьня з Эўразьвязам аб асацыяцыі.

Украіна разьлічвае падпісаць гэтае пагадненьне на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні ў лістападзе. У пагадненьні ёсьць разьдзел пра зону вольнага гандлю.
XS
SM
MD
LG