Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанія можа сёлета стаць кандыдатам у Эўразьвяз


Альбанія можа стаць кандыдатам у Эўразьвяз да канца гэтага году, але ўрад краіны павінен прыкласьці большыя намаганьні для змаганьня з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.

Пра гэта 17 верасьня заявіў журналістам ў Брусэлі прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жузэ Мануэл Барозу пасьля сустрэчы з новаабраным прэм’ер-міністрам Альбаніі Эдзі Рама.

«Альбанія зрабіла правільныя крокі, прыняўшы ключавыя меры ў сыстэме правасудзьдзя і дзяржаўных адміністрацыйных органах, а таксама перагледзеўшы парлямэнцкія працэдуры, — сказаў Барозу. — Мы будзем адсочваць прагрэс, і пры гэтым будзе брацца пад увагу змаганьне з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку расьсьледаваньні і судовыя працэдуры».
XS
SM
MD
LG