Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштаваныя актывісты «Грынпіс»


Дваіх актывістаў міжнароднай экалягічнай арганізацыі «Грынпіс» арыштавалі пры спробе падняцца на плятформу нафтавай кампаніі «Газпром», паведамляе арганізацыя.

Актывісты арганізацыі патрабавалі адмены плянаў сьвідраваньня ў Арктыцы.

Паводле заявы «Грынпіс», памежнікі адкрылі папераджальны агонь, адзінаццаць разоў стрэліўшы ў паветра паблізу ледакола эколягаў «Арктыка Санрайз».

«Расейская берагавая ахова ўжыла непрымальны ўзровень сілы, абараняючы плятформу кампаніі „Газпром“. Усе спробы стрымаць мірны пратэст з дапамогай ужываньня агню павінны спыніцца неадкладна», — заявіў Бэн Алэйф, кіраўнік Арктычнага праекту «Грынпіс».

Арганізацыя патрабуе вызваленьня сваіх актывістаў, заяўляючы, што працягне дамагацца стварэньня міжнароднага запаведніку вакол Паўночнага полюсу.
XS
SM
MD
LG