Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Бразыліі не паедзе ў ЗША


Прэзыдэнтка Бразыліі Дылма Русэф адклала візыт у Вашынгтон. Прычына — скандал зь меркаванай дзейнасьцю спэцслужбаў ЗША на тэрыторыіі яе краіны.

Джэй Кэрні , афіцыйны прадстаўнік Белага дому, заявіў: «Прэзыдэнт заявіў, што разумее і шкадуе пра заклапочанасьць, якую стварыла для Бразыліі раскрыцьцё магчымай выведнай дзейнасьці ЗША».

Размова Абамы і Русэф адбылася напярэдадні.

Раней колішні супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн абнародваў інфармацыю пра тое, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША мела доступ да электроннай пошты Русэф, а таксама ўздамала кампутарныя сеткі дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras.

Сярод кіраўнікоў краінаў Русэф найбольш абуралася з нагоды ўцечак інфармацыі пра праграмы электроннага шпіянажу ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG