Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ня трацяць надзеі адшукаць «Беларускі катынскі сьпіс»


17 верасьня — у гадавіну нападу СССР на Польшчу ў 1939 годзе — у Варшаве адбылася канфэрэнцыя «Гісторыя і памяць. 70 гадоў змаганьня за праўду пра катынскае злачынства».

Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі як з Польшчы, так і з Расеі, на сёньняшні дзень удалося шмат зрабіць дзеля высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 годзе ў Катыні, Харкаве, Медным ды Быкоўні. У гэтых месцах збудавалі ды адкрылі польскія вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя жаўнеры, забітыя НКВД.

Між тым, як сказаў Свабодзе Лукаш Адамскі з Польска-расейскага цэнтру дыялёгу і згоды, дагэтуль бракуе 35 тамоў архіўных дакумэнтаў па катынскай справе, якія Масква ня хоча перадаць польскаму боку. Але асабліва не хапае гэтак званага беларускага катынскага сьпісу.

«Беларускі сьпіс — вельмі істотны. Перадусім таму, што мы дагэтуль ня ведаем імёнаў і прозьвішчаў каля 3 тысячаў чалавек, якіх, напэўна, забілі ў межах катынскага злачынства на той тэрыторыі, і ня ведаем, дзе іх пахавалі. Мы ня бачылі дакумэнтаў, а ведаючы савецкую сыстэму, цяжка дапусьціць, што ніякіх сьлядоў, зьвязаных зь лёсам тых людзей, не засталося ў Маскве. Гэтыя сьляды, пэўна, ёсьць і ў Менску. Мы павінны таксама мець магчымасьць шукаць парэшткі расстраляных, як гэта ўдалося зрабіць у іншых чатырох месцах, дзе адкрытыя вайсковыя могілкі. Патрэбныя пятыя такія могілкі — на тэрыторыі Беларусі. Мы ня ведаем, ці ў Курапатах, ці ў іншым месцы, — гэта трэба яшчэ знайсьці».

Пра тое, што дагэтуль ня знойдзена апошняе месца масавага пахаваньня расстраляных польскіх афіцэраў, зь вялікім смуткам казала й Ізабэля Сарыюш-Скомпска, кіраўніца Фэдэрацыі катынскіх сем’яў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG