Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін абяцае разабрацца з затаварваньнем беларускімі камбайнамі


Belarus - Self-propelled combines plant, Homselmash, Homel, 30May2013

Belarus - Self-propelled combines plant, Homselmash, Homel, 30May2013

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што трэба вырашаць праблему затаварваньня расейскага рынка беларускімі камбайнамі.

З скаргай да Пуціна па гэтым пытаньні зьвярнуўся кіраўнік «Расагромаша» Канстанцін Бабкін.

Пуцін адзначыў, што ведае гэтую праблему, але пакуль ня вельмі разумее, як зь яе выбрацца. «Тым ня менш, пра гэта трэба думаць, я з гэтым згодны», — цытуе Пуціна Інтэрфакс.

Бабкін заявіў, што для расейскіх вытворцаў сельгастэхнікі «беларускі рынак цалкам зачынены — мы туды за пяць гадоў не прадалі ніводнага камбайна». Ён ня лічыць канкурэнцыю роўнай.

«Для нас стаіць там дзяржаўны бар’ер, хоць расейскі рынак для беларускай сельгастэхнікі адкрыты. Прыкладна 70% сельгастэхнікі Беларусі прадаецца ў дзяржструктуры Расеі — з дапамогай крэдытаў дзяржбанкаў і праз Расагралізінг», — заявіў Бабкін.

Паводле кіраўніка «Расаграмаша», цяпер Беларусь зрабіла 3,5 тысяч камбайнаў, якія стаяць на расейскіх пляцоўках не прададзеныя.

«Расейскі рынак — гэта 5,5 тысяч камбайнаў, то бок, гэта вісіць над рынкам, і мы баімся, што Беларусь можа пайсьці на нейкія меры асаблівай падтрымкі, пачаць за палову цаны прадаваць камбайны. Гэта мы ўжо бачылі ў гісторыі», — сказаў Бабкін.
XS
SM
MD
LG