Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымска-каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены выдала новы том паэзіі Рыгора Барадуліна.

Гэта чацьвёртае, дапоўненае выданьне збору духоўнай лірыкі народнага паэта.

Упершыню «Ксты» выйшлі ў 2005 годзе. Другое, дапоўненае выданьне пабачыла сьвет у 2006-м, а ў 2009-м — трэцяе.

Наагул жа новы том стаўся семдзесят трэцяй кнігай у паэтычнай бібліяграфіі Рыгора Барадуліна. Гэта — ня лічачы перакладаў ягоных твораў на іншыя мовы ды празаічных кніг паэта.

У 2006 годзе кніга Рыгора Барадуліна «Ксты» была вылучана на Нобэлеўскую прэмію.
XS
SM
MD
LG