Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 верасьня: Дзень народзінаў Грэты Гарба, дзень памяці Джымі Гендрыкса


Грэта Гарба

Грэта Гарба

ПАДЗЕІ ДНЯ

Прэс-канфэрэнцыя дырэкцыі Інстытуту беларускай гісторыі і культуры і прэзэнтацыя кнігі Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі». Пачатак а 16.00. Менск, вул. Авакяна, 19 (кавярня «Агінскі»).

Канцэрт гурту death metal «Hypocrisy» (Швэцыя) пры ўдзеле гурту «Hatesphere» (Данія) у клюбе RE:PUBLIK у Менску. Пачатак а 19.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1905 – нарадзілася Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка. Грэта Луіса Густафсан (Гарба – яе псэўданім) прыйшла на сьвет у беднай сям’і. Калі ёй было 14 гадоў, яе бацька загінуў, і дзяўчына мусіла пакінуць школу і пайсьці на працу ў стакгольмскі ўнівэрмаг. Там заўважылі яе яркую зьнешнасьць і запрасілі зьняцца ў якасьці мадэлі для каталёгу «Тавары поштай», а потым і для трох рэклямных стужак. У 1922 годзе Грэта атрымала стыпэндыю на навучаньне ў Школе драматычнага майстэрства ў Стакгольме. Там Грэту ўбачыў швэдзкі рэжысэр Морыц Стылер, які даў ёй першую вялікую ролю ў сваёй стужцы «Сага пра Ёсту Бэрлінга». «Сага пра Ёсту Бэрлінга" стала пачаткам зорнай кар’еры шведзкай акторкі, якая на пачатку 1920-х перабралася ў Галівуд.

1947 – створана Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ў ЗША.

1970 – памёр Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў. Шырока прызнаны як адзін з найбольш сьмелых і вынаходлівых віртуозаў у гісторыі рок-музыкі. Пры жыцьці запісаў наступныя студыйныя альбомы: «Are You Experienced?» (май 1967), «Axis: Bold as Love» (сьнежань 1967), «Electric Ladyland» (верасень 1968).



1973 – у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 – Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

1992 – памёр Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

1995 – па загаду ўладаў Беларусі зьбіты мірны замежны паветраны шар – загінулі два чалавекі.

2012 — памёр Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Каб паказаць свае добрыя якасьці, трэба значна больш розуму, чым для таго, каб схаваць свае недахопы».

«Я ніколі не казала: «Я хачу быць адна». Я толькі сказала: «Я хачу, каб мяне пакінулі ў спакоі», а гэта ня тое самае».

«Лепш быць старой, чым мёртвай».


Грэта Гарба

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG