Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Ганнай Соўсь: Ці пакараюць вінаватых у сьмерці Пцічкіна?


Ці ёсьць падставы чакаць неўзабаве вызваленьня гендырэктара «Уралкалія»?

Як беларуска здолела ўцячы з сырыйскага палону?

Чаму пры льготных коштах расейскай нафты цэны на аўтамабільнае паліва ўвесь час растуць?

Мы таксама паведамім умовы аўкцыёну, які прадае самалёт, што скінуў плюшавы дэсант на Беларусь,

паслухаем рэпартаж з магілёўскага райвыканкаму, куды выклікаюць сялянаў, якія адмаўляюцца забіваць сьвіней,

запытаемся жыхароў Берасьця, ці сапраўды 17 верасьня 1939 года адбылося вызваленьне Заходняй Беларусі,

распытаем былых вязьняў і супрацоўнікаў сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску пра ахоўнікаў з гэтак званага "рэзэрву", якія нібыта забілі Ігара Пцічкіна.

Мы просім вас адказаць на пытаньне: Ці пакараюць вінаватых у сьмерці вязьня Валадаркі Ігара Пцічкіна? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
XS
SM
MD
LG