Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі наркаманаў, як у Беларусі беларусаў


У Расеі каля 8,5 млн. чалавек (каля 6% насельніцтва) ужываюць наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў немэдычных мэтах.

Такая лічба прыводзіцца ў апублікаванай 17 верасьня на сайце ўраду Расеі пастанове «Аб стварэньні сыстэмы дзяржаўнай падтрымкі недзяржаўных рэабілітацыйных цэнтраў для асобаў, якія ўжываюць наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў немэдычных мэтах».

Агенцтва «ИТАР-ТАСС» паведамляе, што на паседжаньні Дзяржаўнага антынаркатычнага камітэту Расеі старшыня камітэту Віктар Іваноў заявіў: "Паводле вынікаў маніторынгу, больш за 18 мільёнаў чалавек (каля 12% насельніцтва) хоць раз спрабавалі наркотыкі, з рознай ступеньню рэгулярнасьці наркотыкі ўжываюць каля 8 мільёнаў чалавек".
XS
SM
MD
LG