Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія міліцыянты будуць вучыць English Language


Ужо вызначаныя 500 супрацоўнікаў з базавым веданьнем мовы, якія будуць рыхтаваццца да чэмпіяната сьвету па хакеі 2014 года ў надзвычайным лінгвістычным рэжыме.

Зараз яны праходзяць тэсты, каб вызначыць узровень ведаў. У склад групы увойдзе ня больш за 15 чалавек, а заняткі будуць праходзіць двойчы на тыдзень па 4 гадзіны, паведамляе БелТА.

Курсы арганізаваныя ў Менскім гарадзкім інстытуце развіцьця адукацыі. Паралельна з «падцягваньнем» ангельскай мовы для міліцыянтаў распрацуюць міні-размоўнік з найбольш распаўсюджанымі мовамі.
XS
SM
MD
LG