Лінкі ўнівэрсальнага доступу

400 амэрыканцаў багатыя як уся Расея


Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гэйтс 20-ы год запар застаецца найбагацейшым амэрыканцам
Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гэйтс 20-ы год запар застаецца найбагацейшым амэрыканцам

Багацьце 400 найбольш заможных амэрыканцаў па выніках 2013 году дасягнула памераў валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Расеі.

Такія дадзеныя падае фінансавы часопіс Forbes у рэйтынгу, які быў апублікаваны 16 верасьня. Згаданыя ў сьпісе 400 бізнэсоўцаў разам валодаюць актывамі на 2,02 трыльёна даляраў, што стала рэкордам за 32-гадовую гісторыю рэйтынга. Паводле Ўсясьветнага банку, ВУП Расеі за 2012 год склаў 2,015 трыльёна даляраў.

Найбагацейшым амэрыканцам 20-ы год запар застаецца заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гэйтс (72 мільярды даляраў). На другім месцы інвэстар Уорэн Бафэт (58,5 мільярда). На трэцім — старшыня рады дырэктараў кампаніі Oracle Лары Элісан (41 мільярд).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG