Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 верасьня — новы суд у справе Ўладзімера Лабковіча


Уладзімер Лабковіч

Уладзімер Лабковіч

У сераду ў судзе Савецкага раёну Менску адбудзецца перагляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, які абскарджвае трохмільённы штраф за акцыю з нагоды другой гадавіны зьняволеньня Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Менскі гарадзкі суд, разгледзеўшы касацыйную скаргу Лабковіча, пастанавіў скасаваць рашэньне Савецкага райсуду і накіраваў справу на перагляд да новага судзьдзі.

6 жніўня суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў праваабаронцаў «Вясны» Ўладзімера Лабковіча і Тацяну Равяку на 3 мільёны кожнага. Іх прызналі вінаватымі паводле адміністрацыйнага артыкула «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства».

Праваабаронцаў затрымалі 5 жніўня каля ЦУМу, калі яны раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з нагоды другой гадавіны арышту старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

З фотаархіву Радыё Свабода: акцыя 5 жніўня




XS
SM
MD
LG