Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліва даражэе па начах


Кіроўцы запраўляюць свае аўто, архіўнае фота

Кіроўцы запраўляюць свае аўто, архіўнае фота

У ноч на 17 верасьня «Белнафтахім» падвысіў цэны на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 8%.

«Перагляд цэн зроблены ў мэтах кампэнсацыі павелічэньня ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва», тлумачыць «Белнафтахім».

Новыя цэны

Гатунак Новая цэна На колькі падаражэла, у %
Нармаль-80 7 900 6,8
Аі-92 8 200 — 8 400 6,5 — 7,7
Аі-95 9 100 9,6
Дызпаліва (самае таннае) 9 200 8,2

Ад пачатку 2013-га цана на «Нармаль-80» павысілася на 17%, Аі −92 і дызпаліва — на 20,3%, Аі −95 — на 21,3%.

У 2012 годзе цэны на аўтамабільнае паліва падвышаліся чатыры разы.

У 2011 годзе кошт паліва павышаўся 11 разоў і зьніжалаўся адзін раз, адзначае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG