Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: Карыстальнікі кажуць, што Facebook і Twitter разблякаваныя


Эмблема Twitter

Эмблема Twitter

Сацыяльная сетка Facebook і сэрвіс мікраблогаў Twitter сталі даступнымі ў Іране.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі некалькі крыніцаў унутры краіны.

Раней карыстацца Facebook і Twitter можна было толькі пры дапамозе праграмаў, якія дазвалялі абыходзіць інтэрнэт-фільтры.

Маладая жанчына ў паўночным Іране напісала на сваёй старонцы Facebook ў панядзелак: «Facebook не фільтруецца? Мне гэта сьніцца?»

Многія карыстальнікі выказваюць радасьць з той нагоды, што фільтрацыя больш не працуе. Аднак некаторы заяўляюць, што сайты як і раней заблякаваныя.

Адзін з карыстальнікаў заявіў Іранскай службе Радыё Свабода: «Будзем спадзявацца, што гэта працягваецца».

За апошнія тыдні некальці чальцоў кабінэнту міністраў далучыліся да Facebook. Гэта выклікала спрэчкі, ці варта блякаваць сацыяльную сетку.

Facebook зьяўляецца самай папулярнай сацсеткай у Іране.

Рэакцыі афіцыйных уладаў на разблякіроўку Facebook і Twitter пакуль няма.
XS
SM
MD
LG