Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малала Юсафзай атрымае прэмію Amnesty International


17 верасьня на цырымоніі ў Дубліне (Ірляндыя) пакістанская праваабаронца Малала Юсафзай атрымае прэмію міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International (Міжнародная Амністыя).

Узнагорода ўручаецца асобе, якая «на ўласным прыкладзе заахвочвае і ўмацоўвае абарону правоў чалавека».

У 2009-м Малала стала пісаць крытычны блог пра талібаў і іхныя намаганьні ўзяць пад кантроль яе малую радзіму ў цясьніне Сват на паўночным захадзе Пакістану.

Талібы хацелі забіць Малалу. Аднак яна выжыла пасьля цяжкага раненьня.

Цяпер Малала Юсафзай жыве ў Вялікай Брытаніі.

Юсафзай, якой 16 гадоў, зьяўляецца намінанткай на Нобэлеўскую прэмію міру.

Ранея яна атрымала ўзнагароду ад Нідэрляндзкай дзіцячай праваабарончай арганізацыі KidsRights.
XS
SM
MD
LG