Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Costa Concordia паднялі з вады


Апэрацыя доўжылася 19 гадзінаў.

Карабель паднялі ў вэртыкальнае становішча і зафіксавалі на плятформе, якая пабудаваная на марскім дне.

Каб падняць ляйнэр, які важыць 114,5 тысячаў тонаў, выратавальнікі выкарыстоўвалі тросы і скрыні з вадой. Выратавальнікі спадзяюцца замацаваць такія самыя скрыні на другім баку, каб збалянсаваць вадаплаў.

Пасьля гэтага ваду ў скрынях заменяць на паветра. Гэта павінна дазоліць Costa Concordia трымацца на паверхні.

Ляйнэр плянуюць адбуксаваць у докі на пачатку наступнага году.

32 чалавекі загінулі, калі 290-метровы карабель Costa Concordia ўрэзаўся ў тасканскую выспу Джыльё ў студзені 2012 году.
XS
SM
MD
LG