Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Нападнік на камандны пункт ВМФ быў рэзэрвістам


Апэрацыя ў Ваенна-марскім камандным цэнтры

Апэрацыя ў Ваенна-марскім камандным цэнтры

Аарон Алексіс, 34 гады, загінуў у перастрэлцы з паліцыяй.

Алексіс напаў на ваенна-марскі камандны цэнтар у Вашынгтоне 16 верасьня. Ад яго стрэляніны загінулі 12 чалавек, каля дзястка былі параненыя.

Матывы нападу да гэтага часу не вызначаныя.

Алексіс працаваў у ІТ-кампаніі. Ён выконваў кантрактныя працы для ВМС. Ён меў проспуск на тэрыторыю Naval Yard — Адміралцейства, якое знаходзіцца нападалёк ад цэнтру Вашынгтона. Тут і адбылася трагедыя.

У 2007-2011 гадах Аарон Алексіс служыў у рэзэрвовых частках ВМС ЗША.


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў спачуваньні сям’я загінулых: «Гэтыя мужчыны і жанчыны прыходзяць рабіць сваю працу. Яны ведаюць , якія небясьпекі чакаюць іх на службе за мяжой, але сёньня яны сутыкнуліся з гвалтам, якога яны не маглі чакаць у сябе дома».

У камандным цэнтры ВМС у Вашынгтоне служыць каля 3000 чалавек. Яны займаюцца распрацоўкай, закупкай, пабудовай і абслугоўваньнем караблёў і падводных лодак амэрыканскага флёту.

Гэта найстарэйшы берагавы аб’ект амэрыканскіх ВМС. Ён быў пабудаваны на пачатку XIX стагоддзя.
XS
SM
MD
LG