Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч


У маскоўскім выдавецтве «Время» і нямецкім выдавецтве «Ханзэр», а таксама ў Швэцыі выйшла новая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

Гэтая кніга завяршае цыкль зь пяці працаў Алексіевіч пад агульнай назвай «Чырвоны чалавек. Галасы ўтопіі». Гэта дакумэнтальны раман галасоў, раман маналёгаў реальных людзей. На прэзэнтацыі кнігі Сьвятланы Алексіевіч у Бэрліне на міжнародным літаратурным фэстывалі пабываў карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода Юрый Вексьлер.

Адказваючы на пытаньне, чаму яна жыве ў Беларусі, але піша па-расейску, Сьвятлана Алексіевіч адказала.

Алексіевіч: Я чалавек рускай культуры. І вось мой праект, у якім я 35 гадоў займалася гісторыяй чырвонага чалавека, чырвонай цывілізацыі. Яна казала на расейскай мове, гэтая ўтопія. І я пісала на расейскай мове. У той жа час Беларусь — мая радзіма. Я думаю, што пасьля зьнікненьня імпэрыі вельмі цяжка занадта ўжо пачысьціць нацыі. Усё ў нас вельмі складана, вельмі зблытана. А ў Чарнобылі я наогул пазбавілася ад такіх пытаньняў.

Калі я пісала кнігу пра Чарнобыль, то там, у гэтай зоне, ты адчуваеш сябе наогул камаром нейкім. Ты нароўні з вожыкам, з зайцам. Ты не адчуваеш сябе беларусам там ці французам. Ты проста біялягічны від, які можа зьнікнуць. Гэта ўсё чалавечыя дзяленьні. Гэта як Аляксандар Мень, калі яму казалі — вось царква, ёсьць каталікі, ёсьць праваслаўныя. Ён адказаў: «Гэтыя перагародкі да Яго не даходзяць». Хутчэй, я чалавек з сусьветным ўсё ж вопытам. Як мне задаюць пытаньні нашыя нацыяналісты: «А чаму ў цябе героі рускія?» Ну, гэта сур’ёзнае пытаньне, так? Я думаю, што не, не. Сьвет усё больш становіцца адзіным. Вядома, ідзе падзел, але асабіста для мяне чалавек — гэта нешта агульнае, адзінае.

Цалкам інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч чытайце ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG