Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напад на аб’ект ВМС ў Вашынгтоне


Паліцыя паведаміла, што некалькі чалавек сталі ахвярамі ўзброеных зламысьнікаў, якія адкрылі агонь у ваенна-марскім камандным цэнтры ў Вашынгтоне.

Паведамляецца, што параненыя як найменей чацьвёра чалавек, сярод іх паліцэйскі. Лекары кажуць, што стан траіх параненых крытычны.

Кіраўнік вашынгтонскай паліцыі Кэці Лэніэр заявіла, што адзін са стралкоў забіты, і яшчэ дваіх людзей шукаюць.



Забіты падазраваны, па паведамленьні амэрыканскіх СМІ — 50-гадовы служачы ВМС, чый працоўны дагавор быў нядаўна перагледжаны.

Па словах Лэніэр, яшчэ двое нападнікаў былі апранутыя ў ваенную форму.

Да месца падзей прыбылі дзясяткі машын службаў выратаваньня і некалькі верталётаў.

Прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму даклалі аб тым, што здарылася, і ён аддаў фэдэральным агенцтвам распараджэньне працаваць скаардынавана.

Абама выказаў спачуваньні сям’я загінулых.

На брыфінгу ў Белым доме ён выказаў спачуваньні сем’ям ахвяраў і сказаў : «Гэтыя мужчыны і жанчыны прыходзяць рабіць сваю працу. Яны ведаюць , якія небясьпекі чакаюць іх на службе за мяжой, але сёньня яны сутыкнуліся з гвалтам, якога яны не маглі чакаць у сябе дома».

У камандным цэнтры ВМС у Вашынгтоне служыць каля 3000 чалавек. Яны займаюцца распрацоўкай, закупкай, пабудовай і абслугоўваньнем караблёў і падводных лодак амэрыканскага флёту.

Гэта найстарэйшы берагавы аб’ект амэрыканскіх ВМС. Ён быў пабудаваны на пачатку XIX стагоддзя.

XS
SM
MD
LG