Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Яроменак і Васіль Парфянкоў асуджаныя на 5 сутак


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

13 верасьня Яроменка і Парфянкова асудзілі за парушэньне нагляду на 5 сутак кожнага. Аднак пра гэтыя суды стала вядома толькі 16-га.

Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Рашэньне вынес судзьдзя Першамайскага суду Юры Гарбатоўскі. Працэс адбыўся без удзелу Яроменка і Парфянкова.

У пятніцу 13-га былым палітвязьням Уладзімеру Яроменку і Васілю Парфянкову патэлефанавалі зь міліцыі Першамайскага раёну Менску і запрасілі зьявіцца ў панядзелак у міліцыю, паведаміла жонка Яроменка Валянціна.

Тэлефоны хлопцаў недаступныя. Хутчэй за ўсё, яны ўжо адбываюць арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG