Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пашыраюць відэа гвалту над геем


Кадр зь відэа.

Кадр зь відэа.

У Расеі зьявіўся відэакліп, на якім паказаны меркаваны сэксуальны гвалт над геем. Кліп распаўсюджваецца праз мабільныя тэлефоны.

На відэа некалькі мужчын катуюць чалавека, якога прымушаюць разьдзецца, закоўваюць ў наручнікі, зьбіваюць, паляць яго адзеньне, пагражаюць пісталетам, а потым прымушаюць сесьці на бутэльку.

Усе мужчыны, якія ўдзельнічаюць у кліпе, нібыта зьяўляюцца узбэцкімі мігрантамі. Узбэцкая служба нашага радыё пагаварыла з чалавекам, які сьцьвярджае, што ён быў адным з самаўпраўнікаў, паказаных у відэакліпе.

«Мы прымусілі яго сесьці на бутэльку, каб ён пакаяўся ў сваіх грахах і прыйшоў да розуму. Мы зрабілі гэта, каб абараніць годнасьць узбэкаў. Мы жывем і працуем тут, мы знаходзімся ў кантакце з людзьмі розных нацыянальнасьцяў. Інакш да нас ня будзе ніякай павагі» – сказаў гэты чалавек дырэктару узбэцкай службы Радыё Свабода Алішэру Сідзікаву.

Паводле гэтага ананімнага самаўпраўніка, меркаванага гея затрымала група расейскіх антыгееўскіх актывістаў у Новасыбірску, якія завабілі яго на сустрэчу праз сацыяльныя сеткі. А потым перадалі яго узбэцкай грамадзе ў горадзе.

«Расейскія мужыкі схапілі яго і пазванілі нам сказаць, што ў іх там ёсьць узбэцкі гей. Мы яго потым дапыталі, і ён прызнаўся ва ўсім. Нас было чалавек шэсьць або сем. Расейцы сказалі нам, што ён пэдафіл, але ён запярэчыў. Але ён прызнаўся, што ён гей,» – сказаў згаданы размоўца узбэцкай службе нашага радыё.

Паліцыя ў Новасібірску заявіла, што нічога ня чула пра гэтую справу.

Цяперашнія кадры гвалту зьявіліся на фоне ўсё больш актыўнай кампаніі супраць геяў, якая адбываецца ў Расеі. Карыстальнікі дадатку WhatsApp для мабільных тэлефонаў, якія камэнтавалі відэа гвалту, пераважна ўхвалялі яго, як заслужанае пакараньне.

У жніўні падобны відэакліп зьявіўся ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте. У кліпе паказана, як чацьвёра мужчын зьбіваюць жанчыну з трансгендэрнымі рысамі твару і прымушаюць яе сесьці на бутэльку. Ахвяры ўдаецца разьбіць бутэльку і ўцячы.
XS
SM
MD
LG