Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаецца другі сэзон моўных курсаў «Мова ці кава». Першы занятак адбудзецца ў панядзелак 16 верасня, а 19-й гадзіне ў «Галерэі Ў» (Незалежнасьці 37а).

Мова ці кава – бясплатныя гарадзкія курсы беларускай мовы, якія запачаткавала ў Маскве і Менску журналістка Кацярына Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзін.

За першы сэзон у Маскве адбылося 17 заняткаў, на якія прыходзілі каля 30 чалавек. Вядоўцамі былі Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.

У Менску за люты-чэрвень сёлета прайшло 15 заняткаў. На іх зьбіралася ад 60 да 120 чалавек за раз, так што часам не хапала месца. Вядучыя – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Курсы ладзяцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” Каб трапіць на курсы ўпершыню, трэба напісаць на movacikava@gmail.com – распавесьці пра сябе, пра чаканьні ад курсаў, пакінуць адрас электроннай пошты і тэлефон. Арганізатары тлумачаць, што гэта неабходна, каб лепш плянаваць заняткі.
XS
SM
MD
LG