Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Стамбуле падчас паказу «Жыве Беларусь!» адбылася антыўрадавая акцыя пратэсту


Пятую ноч сталіца Турэччыны ня сьпіць. Каб спыніць вулічныя беспарадкі, паліцыя ўжывае сьлезацечны газ і вадамёты. Аднак антыўрадавыя акцыі толькі растуць, на вуліцах паляць вогнішчы.

Акцыі адбываюцца і днём. Дэманстранты раскладаюць на асфальце ў цэнтры Стамбулу вялікія партрэты палітвязьняў і сьпяваюць рэвалюцыйныя песьні. Паліцыя рэагуе на гэта, як правіла, вельмі жорстка, і ўжо праз гадзіну-дзьве — усе ўдзельнікі пратэсту нэўтралізаваныя.

Сёньня ля плошчы Таксім у кінатэатры «Атлас» паказалі фільм «Жыве Беларусь!» у межах міжнароднага кінафэстывалю. Каля кінатэатру ў гэты час адбывалася антыўрадавая акцыя, якую Франак Вячорка зьняў на відэа

Акцыя неўзабаве была разагнаная паліцыяй.
XS
SM
MD
LG