Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баварыі праходзяць выбары ў ляндтаг — парламэнт зямлі ФРГ


Мюнхен
Мюнхен

Мясцовыя назіральнікі называюць іх генэральнай рэпетыцыяй для нямецкіх партый за тыдзень да галасаваньня ў бундэстаг, якое адбудзецца 22 верасьня.

Прэм’ер-міністар Баварыі Хорст Зеехофэр і узначалены ім баварскі Хрысьціянска-сацыяльны саюз (ХСС) спадзяюцца вярнуць сабе абсалютную большасьць месцаў у ляндтагу пасьля правалу ў 2008 годзе. ХСС паказаў тады найгоршы вынік за ўсю сваю гісторыю, атрымаўшы крыху больш за 40 адсоткаў.

Раней за партыю аддавалі галасы ня менш за 50 працэнтаў выбарнікаў.

Зараз ХСС, паводле папярэдніх дадзеных, гатовыя падтрымаць 47-48 адсоткаў баварцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG