Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры «Белай вежы» — спэктаклю «Лэдзі Макбэт»

  • БелаПАН

Фота "Виртуальный Брест"

Фота "Виртуальный Брест"

Гран-пры ХVIII Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа», які праходзіў у Берасьце 7–14 верасьня, прысуджаны спэктаклю «Лэдзі Макбэт» Дзяржаўнага маладзёвага тэатру Літвы (Вільня).

Яго паставіў рэжысэр Альгірдас Лаценас, працы якога ўжо двойчы заваёўвалі Гран-пры «Белай вежы»: у 1997 годзе — спэктакаль «Іваноў» літоўскага тэатру «Вайдалас» (пазьней перайменаваны ў Дзяржаўны маладзёвы тэатар Літвы), у 2004 годзе — «Дзядзька Ваня», які літоўскі рэжысэр паставіў у Берасьцейскім тэатры драмы і музыкі.

У фэстывалі «Белая вежа» ўзялі ўдзел драматычныя, лялечныя, вулічныя, плястычныя тэатры з Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Эгіпту, Ізраілю, Літвы, Польшчы, Расеі, Славаччыны, Украіны, Чэхіі, Швэцыі, Японіі. Дваццаць два калектывы паказалі 23 спэктаклі. Іх паглядзелі больш за 8 тыс. гледачоў. З 8 па 13 верасьня ў межах «Белай вежы» было праведзена 17 майстар-клясаў з удзелам прадстаўнікоў калектываў — удзельнікаў форуму.
XS
SM
MD
LG