Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу выставілі на продаж раньнія творы Ўорхала (Варгола)


У Ганконгу выставілі на продаж раньнія творы Ўорхала (Варгола)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:31 0:00

У Ганконгу выставілі на продаж раньнія творы Ўорхала (Варгола)

У Ганконгу адкрылася выстава-продаж раньніх твораў Эндзі Ўорхала (Варгола). Гэтую калекцыю, названую «Ад Ўорхола зь любоўю», мастак стварыў у 1950-я гады. 46 твораў, як мяркуюць, будуць ацэненыя ў сумы ад 10 тысяч даляраў да 1 мільёна — столькі можа каштаваць галоўны твор выставы, «Дзесяць аднадаляравых банкнотаў».

Амэрыканскі мастак наведаў Ганконг і іншыя часткі Азіі ў 1956 годзе, калі яму было менш за 30. І, як кажуць спэцыялісты, уплыў гэтага падарожжа адчувальны ў творах зь цяперашняй выставы.

У Ганконгу добра ведаюць творчасьць Эндзі Ўорхала. У прыватнасьці, у гэтым годзе там выстаўлялі каля 400 твораў мастака. Іх пабачылі больш за 250 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG