Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ва ўзросьце 112 гадоў памёр найстарэйшы мужчына на сьвеце


116-гадовы Джыроэмон Кімура

116-гадовы Джыроэмон Кімура

У штаце Нью-Ёрк у доме састарэлых у ноч на нядзелю ва ўзросьце 112 гадоў памёр Салусьціана Санчэс-Бласкес. Кніга рэкордаў Гінэса ў чэрвені 2013 года афіцыйна прызнала яго найстарэйшым мужчынам — пасьля скону ў Японіі 116-гадовага Джыроэмона Кімуры.

Салусьціана Санчэс-Бласкес нарадзіўся ў Гішпаніі ў 1901 годзе. Юнаком паехаў на Кубу, затым у ЗША. Працаваў шахцёрам у штаце Кентукі, захапляўся ігрой на музычных інструмэнтах.
XS
SM
MD
LG