Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 верасьня на літоўска-беларускай мяжы ў сябра АГП Аляксандра Малочкі беларускія мытнікі канфіскавалі кнігу Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт». Мытнікі паведамілі, што правераць кнігу на экстрэмізм.

Самога Аляксандра Малочку і ягоны аўтамабіль на беларускай мытні даглядалі каля дзьвюх з паловай гадзін. Мытнікам не спадабалася назва выдавецтва, у якім выйшла кніга — «Партызан». Яны выказалі меркаваньне: маўляў, «вы зьяўляецеся прадстаўніком апазыцыі». Аляксандар Малочка спрабаваў жартаваць, сказаў, што Аляксандар Лукашэнка вельмі ганарыцца партызанскім рухам, а выдавецтва знаходзіцца ў Расеі, саюзнай дзяржаве. Але выданьне канфіскавалі, склалі акт. Уладальніку кнігі паабяцалі, што па выніках экспэртызы зь ім будуць размаўляць супрацоўнікі КДБ, паведамляе ucpb.org.

Валер Карбалевіч

Валер Карбалевіч

Аўтар кнігі, аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч такім чынам пракамэнтаваў інтарэс мытнікаў да яго працы:

«У беларускіх умовах, дзе нават фотаздымкі абвяшчаюцца экстрэмісцкімі, то, у прынцыпе, любую літаратуру, дзе даецца незалежная аналітычная ацэнка палітычных працэсаў у Беларусі цалкам можна назваць экстрэмісцкай. У Беларусі ўсё, што не ўхваляе Лукашэнку, зьяўляецца экстрэмізмам. Таму я нічым ня зьдзіўлены».

Дарэчы, кніга Карбалевіча пра Лукашэнку ня раз перасякала мяжу — спадар Малочка чытае яе звычайна ў чэргах на мяжы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG