Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць датэрмінова вызваліць Аўтуховіча


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

У Мікалая Аўтуховіча абвастрылася хвароба зубоў — яму тэрмінова патрэбная апэрацыя.

У Мікалая Аўтуховіча абвастрылася хвароба зубоў. Палітвязьню гарадзенскай турмы тэрмінова патрэбная апэрацыя па імплянтацыі зубоў, якую ў турэмных умовах зрабіць немагчыма.

Праваабаронца Алег Воўчкак зьвяртае ўвагу на тое, што Мікалаю Аўтуховічу да заканчэньня ягонага тэрміну засталося ўсяго некалькі месяцаў, і заклікае ўлады ўжыць да Аўтуховіча датэрміновае вызваленьне, што закон прадугледжвае.

«Канвой для такіх апэрацый за межамі турмы не прадугледжаны, але паводле закону трэба аказваць усю патрэбную мэдычную дапамогу. Як вырашыць праблему? Мы заклікаем улічыць, што яму засталося адбыць за кратамі меней за паўгода, злачынства, якое яму інкрымінаванае — захоўваньне пяці патронаў — ня ёсьць небясьпечным для грамадзтва. З-за пяці патронаў магла б улада і вызваліць чалавека, у якога вельмі кепская сытуацыя са здароўем».

Зь ліста Мікалая Аўтуховіча сябрам таксама вядома пра ягоны заклік да праваабаронцаў працягваць займацца справай былога супрацоўніка фінансавай міліцыі з Горадні Мікалая Аліхвера, які цяпер жыве ў ЗША. Паводле Мікалая Аўтуховіча, Аліхвер спрычыніўся да фальшаваньня справы супраць яго, якая стала прычынай першага арышту Аўтуховіча ў сярэдзіне 2000-х гадоў. Менавіта з той справы пачаўся ціск на прадпрымальніка, які змагаўся з карупцыянэрамі пра ўладзе ў Ваўкавыску.

Мікалай Аўтуховіч цяпер адбывае 5 гадоў зьняволеньня ў гарадзенскай турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG