Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея дасягнулі згоды па Сырыі


Джон Керы і Сяргей Лаўроў.
Джон Керы і Сяргей Лаўроў.

Паводле пляну крана павінна да сярэдзіны 2014 году зьнішчыць або вывезьці свае запасы хімічнай зброі.

Вашынгтон і Масква пагадзіліся, што калі Дамаск не выканае гэты плян, яны будуць дамагацца прыняцьця рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН, якая можа санкцыянаваць ваенныя дзеяньні. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, выступаючы ў Жэневе пасля трох дзён перамоваў са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, заявіў, што ў рамках пагадненьня Дамаск павінен падаць "поўны пералік" сваіх запасаў хімічнай зброі на працягу аднаго тыдня. Кэры таксама сказаў, што групы экспертаў з абедзьвюх краін дасягнулі "агульнай ацэнкі» існуючых запасаў і што Дамаск павінен зьнішчыць усю сваю зброю.

Кіраўніцтва Брытаніі і Нямеччыны прывітала дасягнутыя ў Жэневе дамоўленасьці па сырыйскай хімічнай зброі. Тым не менш галоўная паўстанцкая групоўка - Свабодная сырыйская армія, рэагуючы на дамову, адхіліла гэты плян і паабяцала працягваць барацьбу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG