Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Ігар Аліневіч у калёніі вучыцца на краўца


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч у наваполацкай калёніі пачаў навучацца на краўца. Маці Ігара Аліневіча даведалася пра гэта з ліста сына. Раней больш за тры тыдні лістоў ад Ігара не было.

Валянціна Аліневіч цытуе ліст сына: «Калі заканчваў радыётэхнічны ўнівэрсытэт, ніколі ня мог падумаць, што зноў давядзецца сесьці за парту». Ведаю, што ён сам хацеў вучыцца. Кожны год ён пісаў заявы на вучобу, і кожны год яму не давалі такой магчымасьці, адмаўлялі«.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны Ігар не прызнаў.
XS
SM
MD
LG