Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й: што хавае міліцыя ў справе пра сьмерць Пцічкіна?


Аляксей Знаткевіч

Аляксей Знаткевіч

Менская міліцыя сёньня затрымала па дарозе да сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ўдзельнікаў акцыі памяці 21-гадовага Ігара Пцічкіна, які памёр у зьняволеньні.

Сярод затрыманых – сваякі Пцічкіна, у тым ліку яго цяжарная сястра, а таксама Андрэй Бандарэнка, лідэр праваабарончага аб’яднаньня «Плятформа». Яго арганізацыя дапамагае сям'і праясьніць акалічнасьці сьмерці Пцічкіна. Былі затрыманыя і журналісты, якія асьвятлялі акцыю — карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і журналісткі газэты «Наша Ніва» Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка.

У нашым эфіры прагучыць гутарка з Алегам Грузьдзіловічам, якога толькі што выпусьцілі з пастарунку.

Таксама ў праграме: чаму цэны на бульбу сёлета вырасьлі на 164 працэнты, гутарка зь беларускім студэнтам у ЗША і агляд навінаў палітвязьняў.

Прагучыць апытаньне ў Гомелі: Што б вы адказалі прэм'еру Міхаілу Мясьніковічу, які папракнуў беларусаў, што тыя нібыта хочуць атрымліваць амэрыканскі заробак і жыць па беларускіх цэнах?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG