Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14-15 верасьня ў Лідзе адзначаць 690-годзьдзе гораду. Яго пачаткі заклаў вялікі князь Гедымін, пабудаваўшы ў 1323 годзе замак. У яго сьценах два дні будзе праходзіць рыцарскі фэст «Меч Лідзкага замка».

15-га на авіябазе адзначаць 100-годзьдзе аэрадрому, які быў пабудаваны напярэдадні І Сусьветнай вайны. Заплянаваны мітынг з гэтай нагоды, паказ авіятэхнікі, палёты ваенных лётчыкаў. Таксама чакаецца выступ парашутыстаў і — аэрастаты ў паветры над аэрадромам.

У горадзе адбудзецца фэст квасу, узнагародзяць «пераможцаў» на раённых дажынках, на бульвары Гедыміна разьмесьціцца часовы «горад майстроў».
  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

XS
SM
MD
LG