Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ААН: Асад будзе прыцягнуты да адказнасьці


Пан Гі Мун
Пан Гі Мун
Генэральны сакратар ААН у пятніцу абвінаваціў Башара Асада ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці.

«Кіраўнік Сырыі Башар Асад вінаваты ў шматлікіх злачынствах супраць чалавечнасьці, і любы сцэнар палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту ў краіне прадугледжвае прыцягненьне яго да адказнасьці». Гэтую заяву генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун зрабіў падчас размовы з журналістамі напярэдадні перадачы ў Раду ААН па правах чалавека справаздачы аб гуманітарнай сытуацыі ў Сырыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Нью-Ёрку Яўген Аронаў .

У бліжэйшыя дні генэральнаму сакратару будзе таксама афіцыйна перададзена заключэньне ваенных экспэртаў пра інцыдэнт з выкарыстаньнем хімічнай зброі, тое, што адбылося 21 жніўня ў прадмесьці Дамаску. Па словах Пан Гі Муна, «дакумэнт зьмяшчае пераканаўчае пацьвярджэньне факту ўжываньня хімічнай зброі». Разам з тым мандат, атрыманы інспэктарамі, не дае ім права рабіць высновы аб тым, які з бакоў канфлікту ўжыў гэтыя атрутныя рэчывы.

На працягу лічаных гадзін пасьля атрыманьня справаздачы экспэртаў Пан Гі Мун азнаёміць зь яго высновамі Раду Бясьпекі .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG