Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 верасьня: дзень народзінаў Дантэ і Вольскага


Дантэ Аліг'еры

Дантэ Аліг'еры

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Берасьце — у памяшканьні акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамолу адбываецца XVIII Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа».

Будапэшт — канфэрэнцыя вайсковага камітэту НАТА

Вільня — сустрэча міністраў фінансаў краінаў Эўразьвязу

Гэты дзень у гісторыі:

1853 ― Турцыя абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»

1911 ― у Кіеве сьмяротна паранены расейскі прэм’ер Пётар Сталыпін

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі)

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

2011 — на волю выйшлі 11 беларускіх палітвязьняў, што сядзелі па справе 19 сьнежня. Падставай стаў указ пра іх памілаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст

1890 ― Дуайт Дэйвід Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі

1958 ― Іван Кірчук, беларускі музыка, лідэр гурту «Троіца»



1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка

div>
1965 ― Дзьмітры Мядзьведзеў, былы прэзыдэнт Расеі

У гэты дзень памерлі:

1321 ― Дантэ Аліг’еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня. На беларускую творы Дантэ перакладалі Язэп Семяжон, Алег Мінкін, Лявон Баршчэўскі.

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка

1964 ― Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб’яднання «Узвышша»

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura»

Цытата на памяць

«Самыя пякучыя месцы ў пекле пакінутыя для тых, хто ў часы найвялікшых маральных пераломаў захоўвае нэўтралітэт».

Дантэ Аліг’еры
XS
SM
MD
LG