Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравінскі: Баўмгертнэра выпусьцяць цягам 2-3 тыдняў


Маскоўскі адвакат Аляксандар Дабравінскі, які на мінулым тыдні першым паведаміў пра тое, што рыхтуецца продаж акцый «Уралкалія», якія належаць алігарху Сулейману Керымаву, 13 верасьня яшчэ раз пацьвердзіў сваю інфармацыю.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Дабравінскі напісаў, што пакупніком акцый зьяўляецца былы банкір Уладзімер Коган, і што ўгода будзе складзена цягам бліжэйшых двух-трох тыдняў, а таксама што арыштаваны ў Менску гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгартнэр «будзе адпушчаны зь СІЗА на працягу гэтага ж пэрыяду і застанецца ў далейшым на сваёй ранейшай пасадзе». Паводле спадара Дабравінскага, заплачана ўжо каля 20% ад сумы ўгоды, і беларускі бок цалкам задаволены такім паваротам падзей.

На мінулым тыдні зьявілася інфармацыя, што былы банкір і кіраўнік Дзяржбуда Расеі Ўладзімер Коган — найбольш блізкі да набыцьця долі Сулеймана Керымава ва «Ўралкаліі».

Нібыта Коган дамаўляецца пра крэдыт расейскага «Сбербанка» для фінансаваньня ўгоды.

«Гэтую інфармацыю мы не камэнтуем», — сказаў раней карэспандэнту «Свабоды» прадстаўнік кампаніі «Нафта Масква» Сулеймана Керымава Антон Аверын.

«Інфармацыя, якая была апублікавана раней Аляксандрам Дабравінскім у яго блогу, што Керымаў прадаў „Уралкалій“, не адпавядае сапраўднасьці», — дадаў Аверын.

Раней расейскі «Коммерсант» паведамляў, што Керымаў хоча атрымаць за 21,75% акцый «Уралкалія» 4,5 млрд даляраў (бягучы рынкавы кошт пакета — каля 3,6 млрд даляраў).

Сьледчы камітэт Беларусі 2 верасьня вынес пастанову пра аб’яўленьне Сулеймана Керымава ў вышук па «калійнай справе», у тым ліку па лініі Інтэрпола.

13 верасьня кіраўнік расейскага «Сбербанка» РФ Герман Грэф быў у Менску, але ён адмовіўся камэнтаваць інфармацыю, якая зьявілася ў СМІ, пра ўзычэньне крэдыту расейскаму бізнэсмэну Ўладзіміру Когану для набыцьця часткі актываў ААТ «Уралкалій»:

«Мы не камэнтуем інфармацыю пра незавершаныя ўгоды і намеры нашых кліентаў», — заявіў Грэф.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG