Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане набіраюць мігрантаў у Беларусь


У паўднёвых абласьцях Кіргізстану прадстаўнікі кампаніі «Сябры-Достор» праводзяць кансультацыі па наборы патэнцыйных мігрантаў, якія шукаюць працу ў Беларусі.

Як расказала інтэрнэт парталу «АКИпресс Ош» выканаўчая дырэктарка кампаніі Тамара Жумашава, 11 верасьня яны праводзілі кансультацыю ў горадзе Кызыл-Кія Баткенскай вобласьці. Паводле яе, гэта робіцца ў сувязі з дэфіцытам працоўных месцаў у Кіргізстане.

«Улічваючы, што ў Беларусі больш аптымальныя ўмовы для пошуку працы і пражываньня патэнцыйным мігрантам, мы аказваем ім кансультацыйную дапамогу. Ужо цяпер мы гатовыя працаўладкаваць каля дзьвюх тысяч грамадзян з спэцыяльнай сярэдняй і сярэдне-тэхнічнай адукацыяй,» — сказала Тамара Жумашава.
XS
SM
MD
LG