Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 верасьня — прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»


16 верасьня а 18-й на сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя 42-й кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».

«Дзевяноста першы» — так называецца новая кніга «Бібліятэкі Свабоды». Яе аўтар — супрацоўнік нашага радыё, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня Сяргей Навумчык — быў непасрэдным удзельнікам падзеяў лёсавызначальнага 1991-га.

На падставе ўспамінаў і захаваных дакумэнтаў ён распавядае, як, кім і пры якіх абставінах была здабытая незалежнасьць Беларусі.

Прэзэнтацыя новай кнігі адбудзецца 16 верасьня на сядзібе БНФ у Менску (вуліца Чарнышэўскага, 3) а 18-й. У ёй возьмуць удзел героі кнігі Навумчыка, дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы беларускай культуры. Удзельнікі атрымаюць па асобніку кнігі «Дзевяноста першы».

Пётра Садоўскі: «Кніжка Навумчыка — гэта дакумэнтальны рэпартаж»

Барадулін: «Дзевяноста першы» — гэта ўзор жарснай публіцыстыкі

Пазьняк: Кніга Сяргея Навумчыка — гістарычная падзея

Арлоў: «Дзевяноста першы» — кніга маладога бээнэфаўца з барадой

Генадзь Бураўкін: Праз кнігу Навумчыка многіх людзей я для сябе адкрыў

Валянцін Голубеў: Добра, што Сяргей аднаўляе гэты час

Алег Трусаў: Навумчык — гэта найноўшы гісторык Беларусі


XS
SM
MD
LG