Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны Беларусі паведамілі пра гібель афіцэра Ваеннай акадэміі.

У выніку міжвольнага падрыву тратылавай шашкі загінуў афіцэр — выкладчык Ваеннай акадэміі Беларусі, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

«13 верасьня 2013 году на вайсковым стрэльбішчы ў ходзе заняткаў па ваенна-інжынэрнай падрыхтоўцы ў выніку міжвольнага падрыву тратылавай шашкі сьмяротна траўмаваны афіцэр — выкладчык Ваеннай акадэміі, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці», — паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны.

Загінуў падпалкоўнік Барыс Лістапад, які меў 20-гадовы досьвед працы з выбухованебясьпечнымі матэрыяламі.

Прычыны здарэньня высьвятляюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG