Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа забраць у Лукашэнкі нафтавыя льготы


Расейскі Мінфін зьбіраецца адабраць у Беларусі нафтавыя льготы ў 2014 годзе.

Мінфін скараціў асноўныя парамэтры фэдэральнага бюджэту Расеі на 2014-2015 гады. Пачатку выхаду з крызысу, па падліках Мінфіна, можна чакаць толькі ў 2016 годзе.

Расейскі бок плянуе мабілізацыю даходаў, у тым ліку за кошт урэгуляваньня пытаньня зь бязмытнымі пастаўкамі расейскай нафты дзяржавам Мытнага зьвязу.

Найперш гаворка ідзе пра пастаўкі ў Беларусь. Ад гэтай прапановы фэдэральны бюджэт зможа атрымаць да 221,8 млрд расейскіх рублёў за тры гады.

«Да нядаўняга часу гэтыя сродкі разглядаліся як плата за ўдзел Беларусі ў Мытным зьвязе. У выпадку зацьвярджэньня прапановы ў бюджэце гэтыя сродкі будуць ужо недаступныя для дыпляматычных манэўраў з Аляксандрам Лукашэнкам — лёс Мытнага зьвязу, як і Эўразійскай эканамічнай прасторы, у гэтым выпадку, відаць, павінен выклікаць пытаньні», — піша расейскі «Коммерсант».
XS
SM
MD
LG