Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рымашэўскі: Перасьледам ксяндза Лазара ўлада хоча запужаць цэрквы


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Ксёндз Уладзіслаў Лазар затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу ў саўдзеле ў здрадзе дзяржаве.

Ксяндзу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.

Як ставяцца да крымінальнага перасьледу ксяндза Лазара ў Беларусі?

Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў карэспандэнту Свабоды, што справа супраць ксяндза Лазара выклікана палітычнымі матывамі:

«Рэжым у Беларусі разглядае хрысьціянскія цэрквы як сур’ёзную пагрозу свайму існаваньню. Як незалежны ад яго інстытут грамадзянскай супольнасьці, не падкантрольны ідэалягічнай машыне, рэпрэсыўнай машыне беларускага рэжыму. Прад’яўленае абвінавачаньне супраць ксяндза Лазара мае на мэце запужаць цэрквы, зьнізіць іх магчымую актыўнасьць палітычную і сацыяльную перад выбарамі. Гэта сьведчыць пра мэтанакіраваную, рэпрэсыўную палітыку ў дачыненьні да хрысьціянскіх супольнасьцяў. Нагадаю заявы Лукашэнкі пра жаданьне рэфармаваць царкву. Рэфармаваць гэта значыць рэпрэсаваць — вось чым ён і займаецца. Абвінавачаньне і прысуд ксяндзу Лазару, можна не сумнявацца, будуць такія ж, бо суды ў нас вядома ад каго залежаць. Таксама гэта параза палітыкі дэмакратычных краін адносна Беларусі і дэмакратычнай супольнасьці ў нашай краіне, бо пасьля справы супраць Гайдукова, пасьля прысуду, не адбылося належнай рэакцыі і абароны. У выніку пасадзілі Гайдукова, цяпер ксёндз Лазар, і такіх спраў можа быць больш да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 года».

Таксама Рымашэўскі назваў «адкрытым пляўком» у адрас хрысьціянскіх цэркваў забарону ў Менску агульнанацыянальнага маршу ў абарону жыцьця, які павінен быў адбыцца 21 верасьня. На марш было дабраславеньне кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў — мітрапалітаў Філарэта і Тадэвуша Кандрусевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG