Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі суд адмовіўся выпусьціць Баўмгертнэра з турмы КДБ


13 верасьня a 10 гадзіне Менскі гарадзкі суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу адвакатаў Уладзіслава Баўмгертнэра на меру стрыманьня.


11.35 Надзея Баранава, памочніца старшыні суду, заявіла: рашэньне канчатковае і не падлягае абскарджваньню.

Гэта значыць, што Вярхоўны суд ня будзе разглядаць скаргу адвакатаў, каб Баўмгертнэру зьмянілі меру стрыманьня.

11.27 Суд адхіліў скаргу адвакатаў генэральнага дырэктара «Ўралкалія».

На закрытым судовым паседжаньні прысутнічалі адвакаты Дзьмітры Гарачка і Ганна Славіна.

Адвакаты заявілі, што сёньняшняе рашэньне будзе абскарджана ў самыя сьціслыя тэрміны.

Адвакаты заявілі, што не камэнтуюць матэрыялы справы.

Яны таксама адмовіліся адказваць на пытаньне, ці ёсьць у справе матэрыялы ад расейскіх сілавых структураў.

10.03 Паседжаньне пачалося. Скаргу разглядае судзьдзя Тацяна Равінская.

У паседжаньні ўдзельнічае адвакат Зьміцер Гарачка.

Гарачка заявіў журналістам, што сустракаўся са сваімі падабаронным Уладзіславам Баўмгертнэрам учора.

Скаргаў у таго няма.

Паведаміць нейкія дэталі Гарачка адмовіўся.

Ён толькі дадаў, што паводле беларускіх законаў, расьследваньне справы можа доўжыцца 1,5 году.

Адвакаты Зьміцер Гарачка, Дар’я Ліпкіна і Ганна Славіна абскарджваюць рашэньне судьдзі Партызанскага раёну Менску Натальлі Пыкінай.

6 верасьня Пыкіна пасьля трохгадзіннага паседжаньня не задаволіла скаргу адвакатаў адносна зьмены меры стрыманьня Баўмгертнэру.

Генэральны дырэктар Уралкалія Ўладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня ў менскім аэрпорце пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаіл Мясьніковічам. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.

Кіраўніку «Уралкалія» выстаўлена абвінавачаньне па ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Сьледчыя ворганы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеяньні Баўмгертнэра і шэрагу іншых топ — мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры $ 100 млн.

Сачыце за падзеяй на сайце Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG