Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы ў чарнобыльскай зоне


Гомельшчыну з двухдзённым візытам наведваюць кіраўнікі місій адзінаццаці краін Эўразьвязу, Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама прадстаўнік Швэйцарыі.

У візыце бярэ ўдзел і кіраўніца Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Майра Мора. Дыпляматы знаёмяцца з сацыяльна-эканамічнай сытуацыяй ў рэгіёне, рэалізацыяй міжнародных гуманітарных праектаў.

У Хойніках замежныя госьці сустракаліся зь мясцовым кіраўніцтвам, наведалі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік.

Міжнародныя гуманітарныя праекты ў гэтым чарнобыльскім раёне ажыцьцяўляюцца найперш у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры й энэргазьберажэньня. За апошнія тры гады ў толькі ў межах праекту тэрытарыяльнага разьвіцьця рэалізавана 13 прапаноў на 660 тысяч даляраў.

У бюджэце Эўразьвязу прадугледжаны адпаведныя сродкі для пашырэньня супрацоўніцтва. Як зазначыла Майра Мора, справа цяпер за ініцыятывай, за новымі прапановамі й заяўкамі мясцовых бізнэсоўцаў, актывістаў, спэцыялістаў розных галін вытворчасьці, адукацыі й культуры.

Падчас паездкі дыпляматы прымуць удзел у цырымоніі афіцыйнай перадачы беларускай памежнай службе абсталяваньня, набытага за сродкі ЭЗ. Сьпіс абсталяваньня ўключае 2 рачныя патрульныя катэры, 5 пазадарожнікаў Land Rover і 11 цеплавізараў на агульную суму 842 тысячы эўра.

За апошнія 12 гадоў Эўразьвяз выдаткаваў больш як 75 мільёнаў эўра на праекты дапамогі мытнай і памежнай службам Беларусі.

Кіраўнікі місій таксама наведаюць ваенную базу ў Добрускім раёне, дзе Эўразьвяз фінансуе зьнішчэньне ўсяго беларускага арсэналу супрацьпяхотных мін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG