Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руслан Мірзоеў: «Пасьля „відосаў“ мяне нідзе не бяруць на працу»


Руслан Мірзоеў

Руслан Мірзоеў

Руслан Мірзоеў пацьвердзіў карэспандэнту Свабоды, што супраць яго завялі крымінальную справу, і адказаў на пытаньні.

«95%, што мяне павінны былі ўжо „закрыць“. Я пайшоў адзначацца ў міліцыю, але там на мяне надзелі кайданкі і 3 дні пратрымалі. Сказалі, што завялі справу за парушэньні. Лічу, што гэта цуд, але пракурор вырашыў, што да суду мяне можна адпусьціць пад падпіску, хоць цалкам рэальна, што потым „закрыюць“ на 3 гады. Мне „хатняй хіміі“ засталося адбыць паўтара гады, але калі вырашаць у судзе, што парушаў умовы, то на ўвесь тэрмін адправяць за краты. Пры тым, што я гэтак стараўся нічога не парушаць, выконваць усе іх умовы!»

Карэспандэнт: «А якія парушэньні ў цябе выявіліся?»

«Такое, прыкладам, што я не паведаміў у інспэкцыю міліцыі, што звальняюся з МАЗу. Трэба, аказваецца, іх папярэдзіць і атрымаць дазвол у інспэктара. Быццам я са сваёй ініцыятывы сышоў з МАЗу! Потым — што своечасова не папярэдзіў іх, што афіцыйна я не працаўладкаваны».

Карэспандэнт: «Хіба ты не працаўладкаваны? Ты ж казаў, як выйшаў у жніўні з Акрэсьціна, што ідзеш на працу, што цябе бяруць».

«Так, узялі, некалькі дзён папрацаваў і адмовіліся. Нехта нашаптаў дырэктару, хто я такі. Пасьля гэтага я ў 5 месцах спрабаваў уладкавацца, дзе вісяць аб’явы, што патрэбныя працаўнікі, дзе нават бяруць з рукамі і нагамі каго заўгодна. Вынік той самы. З-за маіх „відосаў“ — так, папулярнасьць вялікая, але мяне адразу пазнавалі і адмаўлялі ў працы. Зразумела, што я не іду здымаць у іх відэа, я іду працаваць, працы не баюся, але толькі бачаць мой твар ці чытаюць прозьвішча — пазнаюць і адмаўляюць. Таму я цяпер у складаным становішчы і ў гэтым сэнсе. Пакуль не магу знайсьці сабе працы. Сяджу дома з малой дачкой».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG