Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Расеі: Керымава ня выдадуць Беларусі


Сулейман Керымаў
Сулейман Керымаў

Генэральная пракуратура Расеі не зьбіраецца выдаваць Беларусі сэнатара Сулеймана Керымава, на экстрадыцыі якога настойвае афіцыйны Менск.

Пазыцыя Генпракуратуры Расеі па праблеме выдачы сваіх грамадзян за мяжу застаецца нязьменнай. «У адпаведнасьці з нашай Канстытуцыяй грамадзян Расеі за мяжу мы не выдаём», — заявіў Інтэрфаксу намесьнік генпракурора Расеі Аляксандар Зьвягінцаў.

На пытаньне, ці можа зьмяніцца пазыцыя расейскай пракуратуры ў выпадку, калі беларускія калегі прадставяць важкія аргумэнты, адзін з кіраўнікоў Генпракуратуры адказаў:

«Не. Ніякіх выключэньняў, у тым ліку для саюзных дзяржаў, мы ня робім».

Зьвягінцаў паведаміў таксама, што падтрымлівае кантакт зь беларускім бокам у пытаньні расьсьледаваньня справы супраць Керымава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG