Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь забараніла рээкспарт малдаўскага віна ў Расею


Беларусь робіць захады, каб не дапусьціць рээкспарту малдаўскай алькагольнай прадукцыі на тэрыторыю Расеі, паведаміў сайт Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Таксама беларускі бок узмацняе кантроль і нагляд за абаротам малдаўскай алькагольнай прадукцыі, у тым ліку на мяжы з Расеяй.

Гэтыя захады зробленыя пасьля таго, як Расспажыўнагляд спыніў увоз малдаўскай алькагольнай прадукцыі на расейскую тэрыторыю.

Цяпер юрыдычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць гандаль малдаўскай алькагольнай прадукцыяй, павінны пазначаць у суправаджальных дакумэнтах, што «ўвоз забаронены на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі».

Санітарным лекарам загадана арганізаваць маніторынг месцаў рэалізацыі алькагольнай прадукцыі, а таксама адбор пробаў малдаўскіх вінаў дзеля пацьвярджэньня іх адпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства Беларусі і Мытнага зьвязу.
XS
SM
MD
LG