Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодная сырыйская армія адкідае плян Расеі па Сырыі


Камандаваньне так званай Сырыйскай свабоднай арміі, якая вядзе барацьбу з рэжымам прэзыдэнта Башара Асада, сёння рашуча адкінула прапанову Расеі аб перадачы пад міжнародны кантроль арсэналу хімічнай зброі Сырыі. Пра гэта паведамляе агенцтва France Presse.

Міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс сёньня паведаміў, што справаздача інспэктараў ААН, якія расьсьледавалі месца меркаванага выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сірыі, хутчэй за ўсё будзе апублікаваная ў панядзелак. Фабіюс заявіў францускаму радыё, што справаздача ААН ўтрымлівае факты, якія сьведчаць аб тым, што 21 жніўня пад Дамаскам адбылася хімічная атака .

ЗША і іх саюзьнікі абвінавачваюць рэжым Асада ў выкарыстаньні хімічнай зброі. Дамаск і Расея, якая падтрымлівае сырыйскі ўрад, адхіляюць гэтыя абвінавачаньні.

Учора ў Нью-Ёрку прадстаўнікі пяці сталых членаў Рады Бясьпекі ААН абмеркавалі прапанову Расеі аб усталяваньні міжнароднага кантролю над хімічнай зброяй Сырыі. Сёньня кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Расеі на сустрэчы ў Жэнэве разгледзяць дэталі расейскага пляну. У той самы дзень дзяржсакратар ЗША Джон Керы правядзе сустрэчу са спэцпасланьнікам ААН і Лігі арабскіх дзяржаў па Сырыі Лахдарам Брахімі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG