Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд скаргі адвакатаў Баўмгертнэра будзе закрытым


Дзьмітры Гарачка
Дзьмітры Гарачка

Скаргу на меру стрыманьня гендырэктару «Уралкалія» Уладзіславу Баўмгертнэру Менскі гарадзкі суд разгледзіць 13 верасьня.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды яго адвакат Зьміцер Гарачка.

У Менскім гарсудзе паведамілі, што пасяджэньне будзе закрытым.

6 верасьня суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў скаргу адвакатаў адносна зьмены меры стрыманьня Баўмгертнэру, які быў затрыманы 26 жніўня і знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.

Кіраўніку «Уралкалія» прад’яўлена абвінавачаньне па ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеяньні Баўмгертнэра і шэрагу іншых топ — мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры $ 100 млн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG